Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вобразная композыцыя Яз. Пушчы ў рэцэнзаваным зборніку не пакідае жадаць нічога лепшага!.. Возьмем некалькі прыкладаў:

хмельна-імпэтныя хвалі
ў далі крышталі ўлюлялі…

Страшэнная мілагучнасьць!… Багаты сэнс!..

Сьлязамі горка плача даль
і клён з кароваю ля стайні.

Далей, у гэтым-жа вершы:

Ня буду ў песьнях буйным больш
калі карова зарыкае.

Што і казаць!.. Дробны народ пашоў!

Раней хоць раніца рыкала!..

Сонца ўсходзіць паміж гор
і сьпіну залоціць зьверу.

Ад комэнтарыяў устрымліваемся з далікатнасьці. Яшчэ адзін апошні прыклад:

Нехта вусны да сіня насініў
і раны цалуе зямля.

Калі чытаць без перапынку, дык выходзіць вельмі мілагучна! А сэнсу… Альбо яшчэ: „зара заранкаю…“ і г. д.


Урэшце трэба сур‘ёзна задаць сабе пытаньне: чым тлумачыцца заняпад поэты, дзе знаходзяцца прычыны гэтага, ці зьяўляюцца гэтыя прычыны