Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У яго радкі разьбягаюцца „кто в лес, кто по дрова“, што робіць ня зусім прыемнае ўражаньне на чалавека з самым малым музычным слухам. Так, у строфе:

Ня шумі, бяроза, з клёнамі пад пуняй,
ня хістайся веткамі наўслонь.
Трымціць, заходзіцца залатаструньне;
лісты люляюць ласку слоў.

Кожны радок мае сваю ўласную, незалежную ад другіх пабудову. Гэта якраз пачынальная страфа і, здавалася-б, увесь верш пабудованы ў асымэтрычным пляне. Але далей верш разьвіваецца зусім нормальна і, такім чынам, першая страфа здаецца як-бы адрэзанаю ад усяго вершу. Гэта выпадковы прыклад, але вельмі характарны для мэтрычных прыёмаў Пушчы і паказвае альбо бясплённыя патугі на стварэньне свайго ўласнага стылю, альбо, праўдзівей, няўменьне справіцца нават з тым бедным запасам слоў, які заключае ў сабе лексыка поэты.

Рыфмоўка ў Пушчы пераважна крыжаваная і часта сумежная. Спатыкаюцца прыклады трапнай рыфмы, як калярова — каля рову“, „Беларусі — абрусы“ і г. д. Але „юнацтва — мастацтва“, „струны — руні“, „ліпы — ліпень“, „далёкіх — лёгкім“ і г. д. -адносяцца да катэгорыі заежджаных рыфм. Шмат ёсьць рыфм такіх, у якіх толькі сам аўтар мог-бы знайсьці сугучча, як „завіць — зарніц“, „умывала — бялявы“ і да г. п.