Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

слабыя творы і гэтым самым патураць іх памылкам — гэта значыць губіць іх талент у самым пачатку і зачыняць ім далейшую дарогу да разьвіцьця.

Між іншым мы мусім спыніцца на адным моманце, які закрануў Сташэўскі. Гэта так званая „блізкасьць да народнае творчасьці“. У нас яшчэ дужа моцная тэндэнцыя ўпрашчэнства ды прымітыўных форм. Лічыцца, што для рабочага, для селяніна трэба перажаваць тую ці іншую ідэю і абавязкова апрануць яе ў так званую „популярную“ форму. На наш погляд, гэта аддае тымі самымі народніцкімі тэндэнцыямі, пра якія Ленін некалі пісаў:

„Неабходна як найбольш клапаціцца аб павышэньні ўзроўню сьвядомасьці рабочых наогул, дзеля гэтага неабходна, каб рабочыя не замыкаліся ў штучна звужаныя рамкі „літаратуры для рабочых“, а вучыліся-б усё больш ды больш апаноўваць агульную літаратуру. Праўдзівей нават было-б сказаць замест „замыкаліся“ — „іх замыкалі“, бо рабочыя самі чытаюць і хочуць чытаць усё, што пішуць і для інтэлігенцыі, і толькі некаторыя (дрэнныя) інтэлігенты думаюць, што „для рабочых“ даволі апавядаць пра парадкі на фабрычным двары, ды перажоўваць даўно вядомае“. (Собр. соч., т. V. Курсіў Леніна).

І сапраўды, упрашчэнцкія тэндэнцыі ў нашы дні гучаць абразай для пролетарыяту дый для

12