Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Апрача мэтодычных хібаў мы часта сустракаемся з абсолютным неразуменьнем сутнасьці і задач крытыкі літаратурнага твору. У № 1ПолымяВ. Сташэўскі даволі разьвязна выступае „на абарону“ маладых пісьменьнікаў. Абараняючы нібыта Труса, паважаны крытык піша:

„Васемнаццацігадовага Труса (да рэчы П. Трусу ня 18, а 24 гады. П. Г.) палічылі за дарослага чалавека і немаладога пісьменьніка адсюль страшны, суровы суд.

Экспэртыза „заработала во-всю“.

Адзін падлічае словы ў зборніку, другі грызе творы Шэўчэнкі, трэці сьлібізуе Сосюру, чацьверты калупаецца ў творах Есеніна“.

І далей:

„Да маладога поэты, якім зьяўляецца Трус творчасьць якога сваёю блізкасьцю да народнае цікавіць чытача, трэба адносіцца больш уважна“.

Устаноўка на дзіва няпісьменная! Папершае якая можа быць большая ўвага, калі пералічваюцца нават словы ў зборніку і на факце даводзіцца слоўная беднасьць поэты? Ці ня гэтаю слоўнаю беднасьцю творчасьць Труса блізкая да народнай, якая налічвае сотні тысяч слоў? Ці можна адносіцца да П. Труса, які ўжо даўно працуе на літаратурнай ніве, як да пачынаючага пісьменьніка? І, нарэшце, як павінна адносіцца крытыка да маладых пісьменьнікаў? Расхваліваць іх

11