Тут можна знайсьці і Пэгасаў, і Аполона, і Кастальскую крыніцу, а вось жывога пачуцьця, якое было-б водгукам на сучаснасьць, тут няма.
Канчаючы наш агляд, мы зноў мусім пацьвердзіць тыя палажэньні адносна „Узвышша“, якія мы высоўвалі раней. Група, раней належачая да адзінага фронту будаўніцтва пролетарскай літаратуры, пад уплывам пэўных соцыяльных фактараў адышла ад яго. Цяпер, прыкрыўшыся, як шчытом, лёзунгам пролетарскай літаратуры, група працягвае ідэі зусім для пролетарыяту чужыя. Ня гледзячы на тое, што „Узвышша“ ўпарта ўхіляецца ад дыскусіі і адказвае толькі нэрвовымі і нясталымі дэклярацыямі кшталтам „комунікату“ (можа таму, што адчувае сваю слабасьць), задачай нашай крытыкі і ў далейшым застаецца выкрываць усе памылкі групы, каб даць магчымасьць сумленнай частцы яе сяброў, асабліва моладзі, стаць на правільны шлях.
Чэрвень. 1927 г.