цыянальныя, чым соцыяльныя, і стаяць яны ў гэтых мотывах прыблізна гадоў за дзесяць да сёнешняга дня. Творчасьць іх гучыць прыблізна так, як у Багдановіча:
У гутарках, казках аб шчасьці, аб згодзе |
Пагоня за новымі формамі, нібыта пабудаванымі на народных, нейкае болеімкненьне (цярновыя вянцы ды іншыя прылады), уласьцівае лібэральнай інтэлігенцыі старога часу, і, нарэшце, „выкарыстаньне культурнай спадчыны“, якое, па істоце, ператвараецца чуць не ў ідэалізацыю старажытнасьці („Беларусь была багатаю і слаўнаю, і незалежнаю, але чужынцы надзелі на яе цярновы вянец і ўкрыжавалі яе на ростані ўсходня-заходніх дарог“ — пераказваем вершы Пушчы). Сучаснае будаўніцтва ня мае прывабных бакоў для узвышаўскай лірыкі, у сучасным у іх — „імжа і склізота і прыкрая золь“. Застаюцца песьні:
Кастальскай крыніцы ня маем, |