дзець сапраўднага стану рэчаў у Эўропе, каб ня ўбачыць напружанага і нясупыннага групаваньня сіл, вялікага браджэньня. „Здань ходзіць па Эўропе“. Мы параілі-б Пушчы часьцей падчытваць газэты: адтуль Пушча даведаўся-б, што ў Эўропе, апрача фокстроту, ёсьць і другія цікавыя зьявы. З другога боку, мы-б адаслалі Пушчу да надзвычайна цікавага артыкулу Д. Ільлінскага „Муссолини и его партия“[1], які паказвае, што нават і буржуазія здольна яшчэ на нешта іншае, апрача фокстроту.
Гэтае самае верхаглядзтва цягне ўзвышаўцаў да надмернага ўжываньня „вумных“ слоў, каб паказаць чытачу, што „і мы, маўляў, народ культурны, сёе-тое ведаем“. І вось мы дазнаемся ў аднаго такога „культурнага“ чалавека, што пэрсыдзкі кілім — сіняга колеру, у другога даведваемся, што нямецкае слова kostbar (каштоўны), перайшоўшае ў беларускую мову („Параска мая, кастабарная мая“), сталася складаным эпітэтам[2].
У узвышаўцаў можна знайсьці і Вэнэру Miлоскую, і Горацыя, і Клеопатру, і Ніобу — каго хочаце можна знайсьці, толькі жывога сучаснага знайсьці нельга. Выключэньне ў гэтым кірунку складае ў некаторай меры Дубоўка.