Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

культуру мы можам будаваць, выкарыстоўваючы культурныя дасягненьні папярэдніх эпох. Значыць, мы павінны заўладаць культурнай спадчынай і буржуазнай клясавай культуры і выкарыстаць усё лепшае ў ёй для сваіх мэт. Так часамі разьбіраецца стары будынак, і частка цэглін яго найбольш моцных уваходзяць у склад новых муроў. Але, калі гутарка ідзе аб выкарыстаньні культурнай спадчыны цэлых эпох, дык ніколі няможна тут праводзіць нацыянальнае разьмежаваньне. Нам думаецца (хоць тут, бязумоўна, выразна акрэсьленых межаў нельга правесьці, як і ва ўсякім пытаньні літаратуры і мастацтва), што ўзвышаўцы ў некаторай ступені супроцьпастаўляюць культурную спадчыну беларускую культурнай спадчыне іншых краёў, асабліва сумежных. Ва ўсякім выпадку ўвага ўзвышаўцаў, галоўным чынам, завострана на Захадзе, як і ў адпаведнай украінскай групы Хвылёвага. І тут справа стаіць, як з Беларусьсю: сапраўднай Эўропы ня можа ўбачыць Пушча, як ня бачыць і сучаснай Беларусі.

Найшла на Эўропу разгульная похаць[1],
Пусьціліся ўсе у шалёны фокстрот…

Тут сказваецца тое ганебнае верхаглядзтва, якім хварэе не адзін Пушча. Трэба быць надзвычайна павярхоўным і няўважлівым, каб не разгля-

  1. Зусім беларускае слова…