Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нейкага звышчалавека? Чалавечнасьць, лёкалізаваная ў вобразе пакуты адзінокай і гордай (ды яшчэ бязмэтнай) — гэта-ж старая песьня, гэта біблійскае „Се — человек“, гэта — ідэя, ня маючая пад сабой конкрэтнага грунту, бо карэньні яе губляюцца ў аблудных нетрах дуалістычнага сьветагляду (гл. у тэзісах: формаваньне дыялектычна-матэрыялістычнага сьветагляду. Т. Г.). І ўсё гэта, нарэшце, вынікае з поўнай ізоляцыі аўтара ад жыцьця ва ўсім яго абхваце; аўтар замкнуўся ў коле сваіх адчуваньняў і тых нямногіх надворных зьявішч, якія ён ушаноўвае сваёй увагаю. Жанр аўтара нагадвае жанр псыхолёгічнага роману, але дзякуючы вузкасьці кругагляду аўтара роман ператвараецца ў тыя самыя літаратурныя прысмакі, якія „Узвышша“ ў сваёй дэклярацыі падкрэсьліла, як нешта адмоўнае і непатрэбнае.

Зусім інакшы кірунак бярэ У. Дубоўка ў сваіх мэлёдыях „Наля“.

Дзеля прыкладу возьмем хаця б пятую мэлёдыю:

„Скажы ім, Наля, любая мая,
што я бяз бацькаўшчыны гадаваўся:
сусьвет гатоў пацалаваць, абняць,
каб не рабіў ён катавасій.

Над працай каб прымусу ня было,
каб жыў працоўны там, дзе вокам кіне.
На ўзбрэжжа акіяну ад балот
ішоў з краіны у краіну…