інстынкт, які служыў і служыць заўсёды магутным фактарам у разьвіцьці і культуры і цывілізацыі чалавецтва.
„Некалькі чалавек кідаецца памагчы ёй, а яна суха аглядаецца на ўсіх і скоранька гаворыць: „ня трэба, ня трэба, я сама“. І усё-ж нехта падапхнуў каламажку, падкаціў на другі бок вуліцы, і жанчына пашла ўсьлед. „Я сама, я сама“… яшчэ стаяць у вушах яе словы; і хочацца тады Люцыяну Марцінюку крыкнуць: „мы ўсе, мы ўсе. І каламажка наша, і цяжкасьць наша, і пакуты нашы, усіх“…
Натоўп разышоўся, нікога няма каля жанчыны, а яна зноў стаіць спакойна і ціха, маўчыць у вялікай чалавечнай сіле сваёй.
„І я там, і мы ўсе там“…
Гэта надзвычайна цікавы адрывак, цікавы тым, што ён прадстаўляе адно з зьвеньняў таго ланцуга, які ахапіў і Буланага з яго „мировой скорбью“, і Віктара Зеніча, і многіх другіх герояў Кузьмы Чорнага. Зусім не выпадкова вышла, што ўсе пэрсонажы першага адрыўку роману Кузьмы Чорнага „Сястра“ падобны адзін да аднаго падабенствам бліжэйшых сваякоў. Гэта лёкалізацыя „чалавечнасьці“ ў паасобным індывідууме пры адначасовым наданьні гэтаму індывідууму нейкай асаблівай сілы — ці не нагадвае нам шуканьняў