Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хоўвалі, а мы выхоўвалі. Але мы ня трымаемся таго няправільнага погляду, што літаратурная група можа выхоўваць паасобных членаў. Яна можа толькі концэнтраваць і накіроўваць творчую думку і працу выхаваных у навучальных інстытуцыях людзей па шляху разьвіцьця і ўзбагачэньня літаратуры[1].

Першае, мы лічым, што навучальныя ўстановы маюць на мэце, галоўным чынам, адукацыю, і што выхаваньне ёсьць ня што іншае, як накіроўваньне творчых сіл людзей па таму ці іншаму шляху.

Падругое, мы гатовы згадзіцца з тым, што ніякая літаратурная група, хаця-б яна звалася нават згуртаваньнем, ня можа выхоўваць паасобных членаў. Але мы сумняваемся ў тым, каб два-тры чалавекі маглі выхоўваць вялізарную організацыю, якая раскінула свае філіі і гутаркі па ўсёй рэспубліцы і па-замежамі яе, — організацыю масавую. Занадта цяжкая праца для трох чалавек — надарвацца можна. З гэтым, нам здаецца, згодзіцца кожны чалавек, граматнасьць якога ідзе далей літары „а“.

Але ў гэтай самаўпэўненай зьяве „згуртаваньня“ цікава не яе банапартысцкая хадульнасьць, а тыя вывады, якія самі напрашваюцца, ня гледзячы на заяву аб невыключэньні, актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці кожнага з пісьменьнікаў, як члена профсаюзу, як удзельніка савецкага будаўніцтва

  1. Комунікат“ (гл. „Сав. Бел. № 225 (1880) за 1926 г.).