Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

орудие на известной стадии развития, когда является в нем необходимость. Искать в художественном произведении его автора, это значит говорить о второстепенном. Это равно, что об‘яснять появление железной дороги или моста в данном месте вдохновением инженера, а не совокупностью экономических условий“[1].

Нам ня прыходзіцца тут паўтараць, што літаратура зьяўляецца зброяй клясавай барацьбы і што кожны пісьменьнік у сваёй творчасьці толькі адбівае сьветапогляд таго соцыяльнага асяродзьдзя, з якім ён зьвязан. Гэта старая думка і мыляецца той, хто думае, што можна адарвацца ад аднае клясы і ня прыстаць да другой. Ня можа быць такіх пазаклясавых людзей і, тым больш, пазаклясавай літаратуры. Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне „Узвышша“ наіўна разважае:

„Мусім напомніць, што чатыры члены нашага згуртаваньня самі былі членамі ЦБ „Маладняка“ да свайго выхаду адтуль, што адзін з гэтых чатырох на працягу паўгода стаяў на чале „Маладняка“, другі кіраваў выхаваўчым, а пасьля крытычна-дасьледчым аддзелам, а трэці ўвесь час быў літсэкратаром, а пасьля загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага аддзелу. Выходзіць, што ня нас вы-

  1. Проф. Коган. Литература этих лет, 1924 г., стар. 9.