Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як „мастацтва, незалежнае ад інтарэсаў тае ці іншае грамады, таго ці іншага часу“, могуць вырасьці толькі там, дзе трэба адцягваць увагу масы ад надзенных інтарэсаў, дзе трэба нечага баяцца, дзе трэба нечым засланіць сваю соцыяльную сутнасьць. Мы ведаем, у інтарэсы якой групы гэта ўваходзіць, і гэту групу ў скале распластаваньня сялянства некаторыя таварышы ўпарта адзначаюць вышэй сераднякоў.

Аб‘яднаньне „Маладняк“ ад выхаду „маладнякістых“ многа ня страціла. Застаючыся на грунце будаваньня пролетарскай літаратуры, „Маладняк“ яшчэ не аднаго выдатнага пісьменьніка выявіць з гушчы рабочых і сялян, дзе ён разгортвае сваю працу. Экономічнае адраджэньне, соцыяльныя процэсы ў розных пластох насельніцтва нададуць „Маладняку“ яшчэ болей гарту і сіл на яго клясавых позыцыях. „Маладняк“ не пакоціцца з узвышшаў у даліну, яго мэлёдый не атруціць плаксівая „фальш камэртонаў“, і ён не замкнецца ў вузкім зачарованым кругу таго мяшчанскага балота, якое некаторыя недалёкія людзі называюць літаратурным узвышшам.

Кастрычнік. 1926 г.