Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэалізмам“. Гэта формула ў інакшым крыху выглядзе была калісьці высунута на Украіне Хвылёвым. У Пушчы гэта „сучаснасьць“ выглядае так:

Жыцьцё!
— Суровасьць і закон —
З табой ніяк я не паладжу.
Душа ня хоча быць званком
Твайго і рогату, і плачу.
...........
Прышоў я да цябе
У надраньні эры,
Прышоў з пакрыўджанай сям‘і.
У сонцавейнае сяўбе
Пачуў октавы радасьці,
Пачуў і не паверыў.

Вось куды прышоў Язэп Пушча! І ня толькі lа гэтага прышоў. Прышоў ён і да таго, што ў яго апошнім зборніку толькі 3—4 вершыкі заслугоўваюць увагі па сваёй мастацкай форме, а рэшта — гэта толькі „фальш камэртонаў“, якой так баіцца Пушча. Нездарма-ж кажуць: „дзе хто лятае, той там і сядзе“, так вось і з Пушчам здарылася.

„Фальш камэртонаў“ — гэта лёс ня толькі Пушчы. Параўнайце творчасьць Кузьмы Чорнага пачатку 1925 году з яго творамі канца гэтага году. Жывы энтузыязм будаўніцтва, творчы ўздым замяняюцца на нікчэмнае калупаньне ўнутры сваёй псыхікі і бясконцае, бязмэтнае блуканьне ў цеснай клетцы свайго індывідуальнага сьвету. І заместа „жалез-