калі заканчвалася праца па адраджэньні сельскай гаспадаркі і калі… яшчэ ішлі актыўныя спробы заможнага сялянства перамагчы беднату на перавыбарах у саветы, захапіць політычны ўплыў на серадняцтва. У творчасьці нашых поэтаў гэты пэрыод адбіўся парознаму.
Першы — Язэп Пушча. 1925 год Язэп Пушча прывітаў сьмелым, поўным уздыму і надзеі вобразам „рыкаючай раніцы“.
Зазванеце, зоры, па-над кручай! |
І вось мінуў 1925 год. Выявілася, што кулаком у саветах не перамагчы, што нэп — гэта ўсё ж такі нэп, а не паварот да капіталізму, што справа сапраўды ідзе да таго, каб „сыгнал электрыкі бліскучай мільгануў у лучнік сялянскі“. І вось у Язэпа Пушчы ападаюць крыльлі. Яго здаровыя моцныя вобразы зьмяняюцца на плаксівыя, ня маючыя нават і формальнай каштоўнасьці, аднастайныя дрындушкі. Пушча выстаўляе тэорыю „вітаізму“ — „сугучнасьці романтызму жыцьця з яго