У гэтым 1925 г., калі Шыпіла прабываў тады яшчэ ў Ленінградзе, Народны Камісар Асьветы БССР — між многімі іншымі назначыў яго на сапраўднага сябру Інбелкульту ў Менску.
У тым жа часе Соўнарком БССР праф. Бр. Эпімах-Шыпіле вызначыў пачэсную пэнсію.
Пасьля гэтага Шыпіла з Ленінграду прыбыў у Менск і прыступіў да навуковай працы ў Інбелкульце. („Полымя" № 1, 1925 г., бач. 182 і 183, а так-жа № 3, бач. 167).
Сьляды яго працы ў Інбелкульце удалося мне напаткаць гэткія. У працах Інбелкульту: Запіскі Аддзелу Гуманітарных Навук (Кніга 2, т. 1, бач. 377-380) з 1928 г. спатыкаем грунтоўную мовазнаўчую рэцэнзію Шыпілы на этнографічны зборнік Сержпутоўскага: „Казкі і апавяданьні беларусаў з Слуцкага павету".
У тым жа 1928 г. у кастрычніку месяцы, Інбелкульт ператвараецца ў Беларускую Акадэмію Навук. У сувязі з гэтым гістарычным фактам у гісторыі культуры беларускага народу, на бачынах "Савецкай Беларусі" (3 дня 16 кастрычніка 1928 г.) спатыкаем наступную зацемку: „Няхай жыве маяк беларускай культуры. Для Савецкай Беларусі ўтварэньне Беларускай Акадэміі Навук зьяўляецца бязьмерным шчасьцем. Гэта зьяўляецца актам вялікага гістарычнага значэньня на шляху стварэньня беларускае культуры.
Уся працоўная Беларусь павінна быць удзячна ўраду БССР за перайменаваньне Інбелкульту ў Беларускую Акадэмію Навук. Гэты акт робіць беларускую культуру больш вядомай за межамі. Гэта таксама дасьць магчымасьць больш глыбока і шырока разгар-