Старонка:Практычны расійска-беларускі слоўнік (1926).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.

«Практычны Расійска-Беларускі слоўнік» у гэтым выданьні зьяўляецца пераапрацоўкай выдадзенага ў 1924 г. Белтрэстдрукам нашага «Практычкага Расійска-Беларускага слоўніка».

Першае выданьне нашага слоўніка разышлося ў ліку 5.000 прымернікаў за вельмі кароткі час. Гэта сьведчыць аб вялікай патрэбе цяпер у нашым грамадзянстве ў сувязі з беларусізацыяй на такія рэчы.

На жаль, і да гэтага часу не зьявілася ў друку паважнае крытыкі на наш слоўнік. Ацэнкі, якія былі зьмешчаны ў часопісах «По­лымя» і «Асьвета», больш хваляць, чымся ганяць наш слоўнік: крытыка вельмі павярхоўная. А тымчасам у нашых вусных размовах з рознымі асобамі нам давялося ўчуць гэткія нараканьні: Чаму слоўнік такі няпоўны? Чаму ў ім няма некаторых вельмі патрэбных слоў? Чаму даюцца штучныя словы? Чаму ў ім шмат чужаземных слоў без перакладу? Чаму ёсьць русізмы ды палёнізмы? і г. д.

Вось-жа трэба адказаць, што цяжкая гэта справа складаць слоўнік наагул, а расійска-беларускі слоўнік у наш час — цяжкая асабліва.

Мяркуйце самі! Старая літаратурная беларуская мова, высока культурная ў свой час і дзяржаўная ў Вялікім Княстве Літоўскім, скрозь гэтак доўгі час ня жыла афіцыйна. Зразумела, што з усяго яе багацьця карыстаць у нашы дні мы ня можам. Жывой-жа беларускай мове шырока адчынілі дзьверы толькі Кастрычнікавая Рэвалюцыя і савецкае будаўніцтва нацыянальнае культуры ў нашай рэспубліцы. І вось нашая мова, гэтая мова простых людзей, павінна была загаварыць аб такіх справах, аб якіх у нас даўней гаварылі толькі вучоныя, спачатку польскія, а потым расійскія, паны. І хоць-жа самае жыцьцё навочна паказала, што мова беларускага ратая можа быць моваю выкладаньня нават у вышэйшай школе, і без таго вялізнага лішку ў ёй чужых і незразумелых масам слоў, як тое, прыкладам, ёсьць у мове расійскай або польскай, але й мы станулі цяпер перад прымусам браць У сваю мову словы, якіх няма ў сялянскай мове, і сярод іх ёсьць, бязумоўна, словы, якія застануцца «мёртвымі» словамі. Прымус гэты — зьява часовая, спадчына ад завірушнасьці й напружанасьці ў творчай працы нашых работніцка-сялянскіх культурнікаў. Далейшае разьвіцьцё беларускае культуры, навукі, тэхнікі і ўсяго жыцьця ў БССР, бязумоўна, будзе разьвіваць і нашую мову ў сваім памысным для беларускіх працоўных гушчаў кірунку. І ўжо тое, што зроблена за апошнія