Гэта старонка не была вычытаная
Змоўклі гарматы,
Дадому вярнуўся
Той эскадрон, каб зямлю ўзараць…
Я за станок,
Ды і ты так-жа, мусіць,
Стаў за машыну,
Каб жыць і ствараць.
Некалі біліся разам
За волю,
Путы старога крышылі ўшчэнт,
Каб лапаталі машыны ў полі,
Каб загрымеў пад нагамі
Цэмэнт…
Даўнасьць…
Згадаеш былыя паходы,
Успомніш Будзённага, наш эскадрон…
Эх, разгарнуцца-б… ударылі згодна,
Год за чатыры скончылі фронт.
Цэмэнтам пахне ў тумане
І вапнаю…
Звоняць трамваі…
Няўжо гэта Менск?
Дружа,
Ня дарма званілі мы шаблямі.
Чуеш? і песьні жадаюць грымець…
Заўтра цягнік
Выпушчаем з рамонту,
Выканаць трэба ўдарны загад.