БРЫГАДНІКІ
Першаму зьезду ўдарных брыгад прысьвячаю
Сьнежань…
Макротна ў палёх і туманна,
Дзень, як і заўжды,
Асеньні такі…
Стрэліся: — Ярын?! Ты?
Нечакана,
А ‘шчэ ў дваццатым бы дружакі…
Помніш? бяз хлеба
Сядзелі ў акопе…
Помніш? ня спалі…
Па трое начэй…
Глянеш… ўспаміны плывуць
К Перакопу,
Быццам туман іх туды валачэ.
Кожны кавалак зямлі
Бралі з боем,
Злосна асьвісталі кулі абшар…
Дружа!
Сягоньня ізноў мы з табою,
Слаўны брыгаднік —
Былы комісар.
|