Старонка:Пракленашы (1913).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Алеж бываіць усяму канец, — кончыліся разсказы Донькі, і ён, развітаўшыся з большай часткай засядзеўшыхся, пакінуў карчму.

Для шынкаркі Рохі Донька быў чысты скарб, бо слухаючы яго казкі многа каторы лішнюю гадзіну сядзеў у карчме, а ўжо вядома, што сядзець у карчме, не ўзяўшы водкі, мала хто будзіць.

Больш людзі не прыхадзілі; было позна; піялі першые пітухі. Якуб Курачка доўга яшчэ стаяў, не кратаючыся і пірабіраў у думках усё тое, што чуў. Увідзеўшы, што апошні чалавек стаў прашчацца з Рохай, ён падышоў да застойкі і папрасіў сабе кручок водкі. Роха перш не паслухала яго, бо Якуб даўно быў вінен ей за дзьве кварты, але калі ён выкінуў на стол колькі належала грошы, іна зразу нацадзіла з бачонка мерку і падала яму. Якуб памалу, не туравяся, выпіў водку, закусіў кавалачкам баранка і выцір вусы палой сірмягі. Крошку пачакаўшы, ён папрасіў ішчо паўкручка. На гэты раз Роха, ні слова не гаворучы, падала водку, але ашукалася, бо Якуб не заплаціў за яе, а папрасіў адмеціць гэты доўг на карбі.

Жыў Якуб у засьценку таго-ж названьня, што і карчма. Ісьці да хаты яму было бліска з вярсту. На дварэ троху успакоілася, але так цёмна было, што хоць у вока калі, дык нічога ня ўвідзіш, Добра ведаючы мейсцэ, Якуб нацянькі