Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тара і скарбніка. Камітэт выступае ад імя Гуртка, згодна з пастановамі Гуртка або згодна распараджэньняў вышэйшых партыйных уладаў.

9. Сходы Гуртка адбываюцца ў меру патрэбы і склікаюцца з уласнай ініцыятывы Камітэту, на жаданьне трох сяброў Гуртка, або на жаданьне вышэйшай партыйнай улады.

10. Да кампэтэнцыі Гуртка належыць:

а) прыймо сяброў і пазбаўленьне іх правоў;

б) выбар дэлегатаў на партыйныя зьезды і Агульны Зьезд;

в) зьбіраньне складак, партыйных ахвяраў і падпіскі ад сяброў на газэту;

г) вызначэньне для Камітэту і паасобных сяброў Гуртка прац арганізацыйна-агітацыйных, асабліва-ж працы ў пашырэньні партыйных друкаў і ў знаходжаньні новых падпішчыкаў газэты;

д) прыйманьне справаздачаў аб дзеяльнасьці Камітэту і паасобных сяброў Гуртка;

e) вызначэньне кандыдатаў у гмінную раду, касу хворых, а таксама ў-ва ўсякія мясцовыя таварыствы прасьветныя, гаспадарчыя і грамадзкія;

ж) разважаньне над палітычнымі справамі і прыйманьне пастановаў як