Перайсці да зместу

Старонка:Праграма і статут «Праваслаўна-Беларускага Дэмократычнага Аб’еднаньня» (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4. Сябры ПБДА прыймаюцца мяйсцовай арганізацыяй або вышэйшымі партыйнымі ўладамі.

5. Ніхто з сяброў ПБДА ня можа належыць да іншых палітычных партыяў.

6. За праступкі проціў партыі, альбо плямуючыя і паніжаючыя годнасьць чалавека, сябра ПБДА можа быць часова ці зусім выключаны з партыі.

Права на часовае выключэньне маюць мясцовыя партыйныя улады, а на поўнае — улада цэнтральная.

Пазбаўлены на пэўны час правоў сябра ПБДА мае права ў працягу месяца абжалаваць пастанову мясцовай арганізацыі ў Цэнтральны Камітэт, які і вырашае тады аканчальна гэтую справу.

Мяйсцовая арганізацыя.

7. Сябры ПБДА, якія пражываюць ў аднэй ці некалькіх суседніх вёсках, ствараюць партыйны Гурток. У вялікіх мястэчках і гарадох районныя гурткі ПБДА могуць лучыцца ў адзіную гарадскую арганізацыю ПБДА.

Аб стварэньні гуртка старшыня яго паведамляе Цэнтральны Камітэт.

8. Гурток выбірае свой Камітэт, складзены з трох асоб: старшыні, сэкрэ-