Старонка:Праграма беларускай мовы для народнае школы (1941).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ход у у ў (прыклад: ён умее — яна умее). Пераход і у й. Прыстаўное «в» перад о, у (вока, вуха). Практыкаваньні ў складаньні неразьвітых сказаў. Дзейнік і выказьнік. Азнаямленьне з разьвітым сказам. Склад слова. Паняцьце аб прадметніку («назоўніку») і склонах. Імёны зборныя і ў сувязі з гэтым падваеньне зыкаў. Скланеньне прадметніка. Прадметнік у сказе. Правапіс канчаткаў прадметніка (бяз роднага й меснага склону). Паняцьце аб прыметніку. Паняцьце аб дзеяслове. Час, лік і асоба дзеясловаў.

IV-ая КЛЯСА.

Тэмы.

Наш родны край — Беларусь і прыродныя багацьці Беларусі. Наша бацькаўшчына сярод іншых народаў і яе мінуўшчына.

Разьвіцьцё мовы.

Работа над разьвіцьцём лексыкі вучняў. Работа над складаньнем сказаў. Самастойныя укладаньні апавядальнага характару. Апавяданьне з творчым элемэнтам. Апісаньне малюнка з вывадамі. Мастацкае расказваньне настаўніка і вучняў.

Чытаньне й пісаньне.

Разьвіваньне навыкаў сьведамага выразнага чытаньня літаратурна-мастацкіх твораў. Разьвіваньне звычак самастойнай работы над кнігай. Гутаркі аб зашкольным чытаньні. Выпрацаваньне чытальнага характару пісьма. Укладаньне лістоў, заяваў, расьпісак, выпаўненьне блянкетаў.

Граматыка й правапіс.

Прыстаўное «в» перад а па прыйменьніку у, у (агонь — у вагні).

Паўтарэньне прадметніка. Канчаткі роднага й меснага склону. Прыметнік і значэньне яго ў мове. Правапіс прыметнікаў. Асобавы займеньнік і правапіс яго. Дзеяслоў (спражэньне, лад, трываньне). Правапіс дзеясловаў. Падвойныя зыкі пры спражэньні. Паняцьце аб лічбоўніку, прыслоўі й злучніку.

Увага:
Тэмы да разьвіцьця мовы ў клясах I-IV павінны праходзіцца ў сувязі з матар‘ялам падручніка, або праводзіцца асобна ў форме гутарак.