Старонка:Праграма беларускай мовы для народнае школы (1941).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чытаньне й пісаньне.

Плаўнае й сыведамае чытаньне невялічкіх артыкулаў. Пераказ прачытанага. Азнаямленьне з кнiгай. Практычнае азнаямленьне з лацініцай. Выпрацаваньне выразнага, прыгожага, правільнага пісьма паводле заданьня.

Граматыка.

Паўтарэньне пройдзенага ў I клясе матэрыялу. Сувязь слоў у сказе. Знаходжаньне слоў у сказе, якія адказваюць на тое ці іншае пытаньне й абазначаюць прадмет, прымету, дзеяньне. Дапісваньне патрэбных слоў у сказе з правільным стаўляньнем пытаньняў да гэтых слоў. Сказы абвяшчальныя, клічныя, пытальныя. Звонкія й ціхія зычныя (зыкі) ды правапіс іх. Правапіс цьвярдых, мяккіх і зацьвярдзелых зыкаў. Зыкі дз, дж; «ь» у сярэдзіне слова, і, е, ё, ю, я, што абазначаюць мяккія зыкі. «Д» і «т» пры зьмякчэньні. Апостроф і «ь», як разлучальныя знакі. Зыкі з прыціскам (падвойныя). Склад і націск. Пераход ненацісьненага о ў а.

III-ая КЛЯСА.

Тэмы.

Праца дарослых і дзяцей улетку над зборам ураджаю. Места й сяло, сувязь між імі й значэньне разьвіцьця іх для нашай бацькаўшчыны. Культурныя і адміністрацыйныя ўстановы места й сяла. Расказы з мінуўшчыны нашай бацькаўшчыны.

Разьвіцьцё мовы.

Павялічэньне запасу слоў у лексыцы вучняў. Работы над сказам. Пераказ паводле прычытанага матар‘ялу. Самастойныя ўкладаньні апавядальнага характару на вольныя тэмы й паводле малюнкаў.

Чытаньне й пісаньне.

Выразнае галоснае чытаньне. Практыкаваньні ў ціхім чытаньні. Гутаркі аб зашкольным чытаньні. Разьвіцьцё выразнага, прыгожага й правільнага пісьма. Уменьне карыстацца слоўнікам.

Граматыка й правапіс.

Паўтарэньне пройдзенага ў II клясе матар ялу. Націск у слове і ў сувязі з гэтым правапіс самагукаў е, я перад націскам. Е па націску. Этымолёгічнае я па націску. Пера-