Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ты помніш,
як білася ў бераг Дзьвіна,
і хвалі гулі
і ўставалі, як горы?..
Там нашага сонца
і песьні вясна
між нізін і узгоркаў
праходзіла ўчора.

Палыхалі прад ёй
залатыя сады,
асыпаліся зоры
і падалі ружы,
і шлях
няутомнае
нашай хады
быў промнямі дружбы
асьветлены,
дружа!

І горад князёў
з яго славаю княскай
прад поступам нашым
ляцеў дагары,