ЛІСТ
ДА ПОЭТЫ ПЯТРУСЯ БРОЎКІ
Я повен энэргіі —
груды работы,
хоць тут
не сталіцы грымлівы разгон,
і ты не адкажаш,
быць мо‘, праз клапоты,
я ўсё-ж ткі чакаю,
а покуль —
паклон.
Я гутарку меў пра цябе
ў перапынку:
пра росквіт краіны,
пра мужнасьць шляхоў,
і вось,
стаючы
прад „паштоваю скрынкай“,
надумаў паслаць табе
некалькі слоў.
|