Гэта старонка не была вычытаная
Ён за дужае сонца
і дужае племя,
за зялёнае племя бальшавікоў,
ён за радасьць вясны,
што праходзіць
бурлівай ракой,
за жыцьцё і поэмы…
Ён узьняўся пад зоры,
праходзіць марамі,
сілай розуму твайго
і сілай цягліц
разьбівае
сусьветнай апрыкрасьці
крамы,
крамы сьмерці
адвечнай хлусьніцы
хлусьніц.
Наш спорт ня гульня,
і наш спорт не забава,
за пабітыя зубы
ня клічам мы тройчы на біс.
На пабітых зубох
ня будуем мы славы, —