Перайсці да зместу

Старонка:Права на зброю (1933).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і вораг задумляе
апошні удар, —
глушы яго разам,
мой добры таварыш,
адзіны будаўнік
і адзіны ўладар…

Уга! Колькі ў сонца работы —
бяз краю,
сіла-ж ветру аддасца
пругкасьці рук.
Фізкультура —
баявы політрук
на франтох пяцігодкі
нашага краю!

Яна узьнімае гарады,
штурхае заводы,
праносіць энэргію
гарачымі турбінамі аорт.
Таварышы!
хай жыве рэспубліка
сям‘і народаў,
хай жыве
соцыялістычны спорт!