Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Толькі цяпер, і то з вялікімі высілкамі, яно звальняеецца патроху з гэтай бальшавіцкай матні, куды папала дзякуючы няўпыннай працы сьпеўшыхся і добра аплачанай кумпаніі яўных агэнтаў камінтэрну.

Гэтыя людзі ў канчальным разрахунку ўскладнілі беларускае пытаньне ў межах Польшы, дзе значная частка грамадзянства (асабліва польскага) дзякуючы вытварыўшайся „сытуаціі“, ня можа аддзяліць беларускую справу ад камуністычнай і заўсёды яе путае.

Лёс Белерускага народу п. Тарашкевіч і яму падобныя хацелі-б злучыць з лёсам камуністычнай дыктатуры ў Саветах і тае сусьветнае рэвалюцыі, каторую за вялікія грошы хочуць распаліць камуністы.

Але лёс як сусьветнай рэвалюцыі, так і самой Савецкай Расеі хутка будзе вырашыны гісторыяю.

Мы перакананы, што тая Форма дыктатуры, каторая ўстанавілася ў Саветах, згіне, бо такі пачварны рэжым доўга ўтрымацца ня можа.

Камуністычная дыктатура стаіць там на гліняных нагах, узяўшы пад увагу настроі сяляньства, і трымаецца да першай ваеннай завярухі, падчас каторай яна будзе паднята на штыкі змабілізаваным азлобленым грамадзянствам. Падняволныя народы—украінцы, грузіны і іншыя—толькі чакаюць тае хвіліны, каб са зброяю ў руках расквітавацца з крэмлёўскімі сатрапамі. Словам, усё прамаўляе за тое што ў хуткім часе „камуна“ у Саветах падзе і там запануе некі іншы, бліжэў акрэсьляны парадак рэчаў. Мы пераконаны што ня гледзючы на усё—такой рэвалюцыі, да каторай імкнуцца камуністы, ня будзе зусім і што яны самі праз некі час зыйдуць з гістарычнай відоўні.

На сьвеце вытвараюцца і ўжо ўзмоцніліся іншыя палітычныя сілы, каторыя адгуляюць рашучую ролю ў пераарганізацыі сучаснага грамадзянства на больш дасканальных асновах…

Няхай толкі камуністы папрабуюць падняць рэвалюцыю, напрыклад, у Нямеччыне і яна пабачыць, што гэтая чарговая справа закончыцца для іх куды гарэй, чыш яна законьчылася тады, калі злажылі свае голавы разам з іншымі галоўныя павадыры нямецкай кам. партыі Роза Люксэнбург і Лібкнэхт.