Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
На балонцы 33 папраўце наступныя памылкі:
14 радок знізу. Надрукована: „бліжэ ў акрэсьляны“
Павінна быць: бліжэй не акрэсьлены.
5 Надрукована: „яна пабачыць“
Павінна быць: яны пабачаць.

* * *

Апошні працэс б. старшыні Грамады Бр. Тарашкевіча, які адбыўся ў Вільні ў канцы лістапада 1932 г., выклікаў зусім зразумелае зацікаўленьне.

Гэты працэс, на нашу думку, павінен быць у вачох нацыянальна- сьведамага беларускага грамадзянства канчальнаю кампрамітацыяю як самаго Тарашкевіча, так і таго кірунку беларускай політычнай думкі, каторую ён рэпрэзэнтаваў.

Выявілася, між іншым, з поўнаю вачавіднасьцю—якую двузначную ролю ў нашым грамадзкім жыцьці адыгрываў той чалавек, каторага многія лічылі барацьбітам за беларускую нацыянальна-адраджэнскую ідэю, чалавекам, кіраваўшымся выключна сваімі ўласнымі, незалежнымі думкамі і ня здольным на якія—небудзь палітычныя авантуры.

Ягонаму слову верылі беларускія народныя масы і верылі яму тады, калі ён зусім выразна запэўніваў усіх, што Грамада зьяўляецца арганізацыяю самастойнаю, ня маючаю нічога супольнага з камуністычнаю партыяю…

Нават пасьля апошняга ягонага суду, калі выкрыліся бясумліўныя факты, устанаўліваючыя цесную ягоную сувязь з Камінтэрнам, многія з ліку тых, каторыя прывыклі муціць ваду ў грамадзкім жыцьці,—стараюцца і цяпер надаць некую туманную характэрыстыку ўсяму таму, што прарабляў гэты чалавек, ператварыўшыся ў звычайнае снарадзьдзе варожых да беларусаў сілаў.

Беларускі Звон“ (б. „афіцыёз“ полёнофільскай грўпы Луцкевіча) заняў у гэтай справе найбольш выразную пазыцую, пасунуўшыся ў абароне Тарашкевіча так далёка, што стараўся нават паставіць яго на „пье-