Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дэстал“ як „героя — мучаніка“, паўшага быццам ахвяраю камуністычнай партыі, якая „у машэнскі спосаб выкарыстала“ яго імя…

Шмат каму залежыць на тым, каб Тарашкевіч і далей карыстаўся апініяю ідэёўца — незалежніка, арганізацыйна нічога супольнага ня маючага з камуністамі, за каторым трэба ісьці ўсім тым, хто хоча дабра для Беларускага Народу. Толькі такі сэнс маюць усе тыя артыкулы, як віленскай камунізуючай прэсы, так і замежнай, прысьвечанай справе Тарашкевіча.

Зусім іншы выгляд яна мела-б тады, калі-б напрыклад, ён сам выразна і аткрыта заявіў, што зьяўляецца актыўным сябрам Камуністычнай партыі і ўсё тое, што рабіў за апошнія часы — рабіў у парадку „партыйнай дысцыпліны“.

Між іншым, падобнае становішча было-б з грамадзкага пункту гледжаньня куды больш прызваітым ад таго, каторае ён заняў падчас апошняга працэсу, поўнасьцю выявіўшы сваю Камуністычную ідэолёгію і адначасна выракаючыся таго, што лёгіка выплывала з гэтакай ідэолёгіі.

Зразумела што, аткрытае выяўленьне ўсіх закулісовых бакоў сваей грамадзкай працы выклікала-б вялікую „рэвалюцыю“ сярод беларускага грамадзянства, яскрава даводзячы — якую запраўды маккіявэлявую палітыку могуць правадзіць камуністы на нашых землях.

Гэта вельмі добра разумеюць пратэктары і абаронцы Тарашкевіча і дзеля таго стараюцца ў даволі спрытны спосаб больш рэльефна размаляваць тую частку ягонай працы, каторая павінна была насіць нацыянальна-беларускі характар і каторая ў апошнія часы, толькі прыкрывала сабою галоўнае, што ня вельмі выпадала-б па тактычным мяркаваньням высоўваць на дзеннае сьвятло.

Ня гледзючы на тую павуціну, катораю апуталі „добрыя людзі“ гэтую цікавую справу — беларускае грамадзянства павінна мець, нарэшце, свой „устабілізаваны“ на яе пагляд.

Нязьбітыя факты, каторых ніхто ня шукаў і не выдумоўваў, а каторыя як тое шыла з мяшка—пачалі самі вылазіць на грамадзкую глядзельню, на жаль,