Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нымі сьведкамі на лаву абвінавачаных побач з Тарашкевічам.

Нават з гэтага самага, як яны кажуць „праўнага“ пункту гледжаньня — паны адвакаты „паролі чапуху“, бо ўсім добра вядома, што кам. партыя зьяўляецца партыяю інтэрнацыянальнаю і той, хто належыць да яе, напрыклад, у Гданьску — мусіць належыць усюды, і нават на „Лукішках“, калі-б толкі там паказаўся.

Наагул трэба сказаць, што ў сучасных адвакатаў, асабліва калі ім добра заплаціць, можа нахадзіць вялікае натхненьне і яны здольны тады перарабіць сланя ў муху…

Падчас свайго апошняга працэсу прамова Тарашкевіча цягнулася каля 3 гадзін, каторых хапіла на тое, каб ён зусім выразна ўсьпеў выявіць свой камуністычны сьветапагляд і яшчэ раз давясьці, што некаторыя сьведкі, успамінаўшыя пра ягонае супрацоўніцтва з камуністамі, казалі праўду.

Наагул, сваімі чынамі, асабліва за апошнія часы, ён даў шмат козыраў у рукі тых, каторыя вельмі ахвотна стараюцца злучыць беларускі нацыянальна-адраджэнскі рух з камунізмам.

Ужо за гэта адно беларускае грамадзянства павінна быць вельмі ўдзячна таму чалавеку, каторы прыкрываючыся нацыанальнымі шатамі, капаў разам сасваімі таварышамі магілу для беларускай справы ў Польшчы. У сваёй прамове, зацікавіўшай ня толькі беларускую, але і польскую грамадзкую апінію, гэты „нацыянальны„ герой выразна выказаў, што найлепшым грамадзкім і палітычным ладам лічыць той, які пануе цяпер у Саветах у постаці дыктатуры камуністычнай партыі.

Гэтым, фактычна, сказана ўсё…

Але для Тарашкевіча такога прызнаньня было мало.

Ён, як ўсе „прававерныя“ камуністы навейшай, сталінаўскай даты, асудзіў разам дзеяльнасьць тых, каторых абвінавачываюць у Менску ў нацыянал-дэмакратызме, а тым самым, пастараўся заасэкураваць сябеад усякага падазрэньня ў падобнага роду „ерэсі“, добра ведаючы, як ня любяць яе савецкія камуністы.

Прызнаўшы, гэтакім чынам, дзеяльнасьць менскіх катаў з Г.П.У. замучыўшых праф. Ігнатоўскага, паса-