Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі-б, запраўды, вэрсыя, якую падтрымліваюць ягоныя віленскія прыяцелі, была правільнаю — гэта значыць, што камуністы выправілі яго ў падарожу з выключнаю мэтаю зрабіць яму прыпынак у Тчэве, а поым у Горадзенскім і Віленскім вастрогах—дык толькі ба-ж дзеля таго, каб седзючы там ён „папаправіўся“ і загладзіў свае ўгадовыя грахі… Як бачым — перасядка ў Тчэве пашла на карысьць, доказам чаго зьяўляюцца ягоныя камуністычныя „Заклікі“ і прамова на судзе…

Але затое ў апініі нацыянальна-думаючага беларускага грамадзянства ён выявіўся ў абліччы звычайнага агента камінтэрну, якія цэлымі натоўпамі раз‘язжджаюць па ўсім сьвеце з чужымі пашпартамі, развозючы ў сваіх валізах „нацыянальныя“ фонды.

Дзіўным для нас зьяўляецца тлумачэньне Тарашкевіча, што чалавек, ехаўшы з фалшывым пашпартам яўна выконваючы даручэньне камінтэрну, — ня быў сябрам камуністычнай партыі, а галоўнае — ня меў з ёю ніякай арганізацыйнай сувязі.

Гэтакую акалічнасьць яшчэ можна было даводзіць на працэсе Грамады, асабліва пасьля забойства галоўнага сьведкі Гурына, але цяпер напіраць на гэта па меншай меры было вялікаю сьмеласьцю.

Такога роду аргумэнтацыя падобна да зьдзеку над „буржуазным правам“ і судом, як з боку абвінавачанага і яго „даставернага“ сьведкі, так і з боку адвакатаў, яўна ў сваім абаронным натхненьні грашыўшых проці элемэнтарнага закону лёгікі.

Пасьля таго, як было ўстаноўлена, што Тарашкевіч браў удзел у камуністычнай канфэрэнцыі ў Гданьску — адвакаты стараліся давесьці, што з пункту гледжаньня праўнага, нават калі-б ён быў партыйным камуністам у Гданьску — дык гэта яшчэ ня значыць, што яго можна судзіць у Польшчы за прыналежнасьць да камуністычнай партыі.

Ў Саветах зусім слушна назвалі-б такую, за перапрашэньнем, аргумэнтацыю—злосным „очковтірательством“ і пасадзілі-б паноў адвакатаў разам з падоб-