Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мых з боку ваявод няправільных учынкаў. Дараваньне Полацку Майдэборскага права, патуральна, закранала інтарэсы ваяводы. Непаразу. меньні ваявод з мяшчанамі цягнуліся, здаецца, увесь час, і шмат спраў паступала на разгляд вялікага князя. Спачатку, каб слыніць гэта, Жыгімонт І выдаў 27 сьнежня 1510 году больш падрабязны прывілей на Майдэборскае права, у якім былі ўнесены тыя зьмены, што зрабіла вышэйшая ўлада пасьля наданьня асноўнага прывілею[1]. Але і гэты прывілей не пагадзіў Полацкага ваяводу і места. Асабліва выдаўся сваімі незаконнымі ўчынкамі ваявода Пётра, сын Станіслава, Кішка. Яго злачынствы былі вельмі значны, з прычыны чаго абуранае мяшчанства зьвярнулася да вялікага князя, просячы спыніць гэткую дзейнасьць ваяводы. У вадказ на гэта, Жыгімонт І выдаў 10 красавіка 1527 году ўстаўную Грамату на імя ваяводы, у якой зазначаў як злачынствы яго самога, гэтак і падпарадкаваных яму ўраднікаў, і вымагаў каб дзейнасьць адміністрацыі не парушала прывілею на Майдэборскае права. Разам з тым Жыгімонт І абяцаў мяшчанам, што ён разгледзіць усе злоўжываньні і крымінальныя ўчынкі слуг ваяводы, як толькі зьвернецца ў вялікае княства Літоўскае. Адначасна ваяводзе быў дадзены загад, каб "он сам и врадники, и его слуги наперед кривд не чинили и привилья их, и устного нашего рассказания, и сего листу нашего, и права их Майборгского не рушали бы ничим"[2]. Такім чынам, найвышэйшая улада павінна была констатаваць, што правы і загады вялікага князя ня выконвала тая ўлада, якая, як здавалася, павінна была перш за ўсё іх выконваць.

У компетэнцыюю ваяводы ўваходзілі судовыя справы. Полацкая Устаўная Грамата вымагала, каб суд адбываўся на месцы, паводле тутэйшага права, і толькі са згоды зацікаўленых у справе-яе можна было перанесьці ў цэнтр. Трэба згадзіцца з такім тлумачэньнем адпаведнага тэксту граматы, якое прапануе професар Любаўскі[3]. Суд павінен адбывацца публічна, а кара павінна адпавядаць характару і памеру злачынства, якое зрабіў абвінавачаны. Устаўная Грамата прызнае індывідуальную адказнасьць: жонка і дзеці, калі яны ня прымалі ўдзелу у злачынстве, не падлягалі кары, і іх правы на маемасьць заставаліся непарушнымі. Устаўная Грамата не дае магчымасьці прысудзіць тую ці іншую кару без адпаведнага адпраўленьня суду. Ваявода судзіў не адзін — абавязкава павінны былі быць прысутны баяры і мяшчане. За выкананьнем гэтых пастаноў Устаўнае Граматы заўсёды пільна сачылі. Адсутнасьць на судзе прадстаўніка з мясцовага грамадзянства, як паказаў професар Любаўскі, была прычынай адкладаньня справы. Склад такіх судовых удзельнікаў быў вельмі рознастайны. Апроч князеу, паноў і баяр Полацкае зямлі бывалі прысутнымі духоўныя і сьвецкія ўраднікі гаспадара гараднічыя, баброўнічыя, цівуны[4]. Лік удзельнікаў ня меў значэньня; ваявода судзіў у прысутнасьці аднаго баярына ці Полацкага архібіскупа; важна было, каб прадстаўнікі ад грамадзянства былі прысутны на судзе, а ня лік іх. Удзел мясцовых людзей у вадпраўленьні суду не абмяжоўваўся толькі тым, што яны былі прысутны на судзе і выказвалі свой погляд на справу, калі ваявода зварочваўся да іх за парадаю; звычайна, ваявода выносіў свой вырак "со бояре обмолвивши", — формула, якая паказвала на актыўны удзел насельніцтва у вырашэньні судовых спраў. На судзе ваяводы ня відаць, каб былі прысутны мяшчане, хаця-ж гэты факт пярэчыць зьмес-

  1. Іbіd., T. ІІ, № 61.
  2. Іbіd, № 747.
  3. Проф. М. К. Любавский."Областное деление", стар. 865.
  4. Кніга запісаў ХVІ, лісты 131, 134, 135, 136, 137, 139, 142 і інш.