Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ту Полацкае констытуцыі. Аднак, адсутнасьць мяшчан зусім зразумела. Мяшчане атрымалі прывілей на Майдэборскае права і, будучы вылучаны у асобную адміністрацыйна-судовую і грашова-гаспадарчую адзінку, яны мала былі зацікаўлены ў судовых процесах, якія беспасрэдна да іх ня мелі дачыненьня. іншы раз ваявода не знаходзіў маг. чычым разглядаць справу і адкладаў яе да краёвага сойму. Гэтак, у 1532 годзе ваявода Ян Юравіч Глебавіч, разглядаючы справу князёў Сакалінскіх аб маёнтку Мільковічы пастанавіў: "обеим сторонам пред нами у Полоцку стать по Илине дни, в тыйден", калі там будзе адбывацца краёвы сойм, каб на ім, "со всей землей обмовивши", вырашыць спрэчныя справы[1].

У Полацкай зямлі здаўна функцыянавалі краёвыя соймы, якія сьведчылі аб політычнай самастойнасьці зямлі. Краёвыя соймы былі установамі самаўраду, а разам з тым — і адбіткам самадзейнасьці зямлі: яны былі вельмі блізка зьвязаны з народным вечам. Пад уплывам экономічнага разьвіцьця зямлі і адпаведнае клясавае дыфэрэнцыяцыі грамадзянства зьмяняўся і склад краёвага сойму. У працах краёвага сойму прымалі ўдзел як сам ваявода, гэтак і ўрадавыя асобы зямлі, архібіскун, тутэйшыя зямляуласьнікі, князі, павы, баяры і мяшчане. Удзел мяшчан, хаця-ж яны і атрымалі 7 кастрычніка 1498 году прывілей на Майлзборскае права, паказваў на тое, што існавала адзінства Полацкае зямлі.

Краёвы сойм ― найвышэйшая установа, дзе выяўляліся пагляды зямлі, інакш кажучы, ― тых кляс грамадзянства, якія трымалі ў сваіх руках асноўныя элемэнты народнае гаспадаркі: гандаль, прамысловасьць і сельскую гаспадарку. Перш за ўсё, на краевых соймах складаліся розныя просьбы да вялікага князя. Гэтак, пацьвярджальная Ўстаўная Грамата Полацкае зямлі ад 23 чэрвеня 1511 году была выдадзена пасьля таго, як падалі паклонную "от имени бояр, мещан и всего города. и всей земли Полоцкой". Устаўная Грамата замацоўвала за мяшчанамі права падаваць паклонныя, што ўжо прадугледжвала скліканьне краёвага сойму. Абраньне кандыдатаў на пасаду ваяводы таксама належыць сойму, які меў права зьняць ваяводу з пасады і замяніць яго іншым, калі насельніцтва было нездаволена ваяводай. Сойм, як поунамоцны прадстаўнік усяе зямлі, укладаў умовы з немцамі, спаміж якіх ― умову 1467 году пацьвердзіў вялікі князь Казімер. Краёвы сойм карыстаўся і правам законадаўчае ўлады. Устаўная Земская Грамата вымагала, каб ваявода судзіў полацкіх жыхароў паводле тутэйшага права, з удзелам у судзе мяшчан і баяр. Гэтае тутэйшае права скла далася у выніку законадаўчае дзейнасьці народнага веча. Гэтак, у 1534 годзе ваявода Полацкі адклау справу Сакалінскіх, пакуль ня будзе скліканы краëвы сойм, каб на гэтым сойме вырашыць пытаньне аб тым, што рабіць з зямляўласьнікамі, якія ўхіляліся ад прыхо ду на суд, тлумачачы гэта сваёй службай і сваімі абавязкамі[2]. Пастапова краевага сойму ў гэтым выпадку павінна была стаць законам, адным з формаў тутэйшага права. Той самы ваявода, Ян Юравіч Глеба віч, з усімі баярамі Полацкае зямлі, прыняў пастанову, колькі трэба плаціць за пераймо каня ці якое-небудзь іншае жывёлы, якая адстала ад войска[3]. Папы і баяры полацкія прымалі ўдзел у выдаваньні уставы для полацкіх млынароў. Усе гэтыя факты зьяўляюцца паказальнікам пэўнага значэньня краёвых соймаў.

  1. Іbіd., лісты 138-140. Проф. М.К.Любавский "Областное деление", стар. 872.
  2. Іbіd.. лісты 138-140.
  3. Іbіd., ліст 289. Проф. М. К. Любавский, "Областкое деление". стар. 875.