Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ней напалову разам з баярамі. Дзякуючы гэтаму, баяры былі звольнены ад выплаты тых даўгоў, якія меў з дзяржавы пан Юры Зенавеевіч. Урэшце, загад гаспадара забараняў полацкім мяшчанам прымаль "челядь невольную и людей в пенязех", якія ўцякалі пад прысуд нямецкага права, жадаючы быць вольнымі[1].

Ня гледзячы на тлумачэньне, якое дау вялікі князь у сваёй Устаўнай Грамаце, прывілей на Майдэборскае права і ў далейшым быў крыніцаю тых конфліктаў, якія вынікалі ў мяшчан з тутэйшымі зямляуласьнікамі, з духоўным і сьвецкім грамадзянствам. Перш за ўсё, гарадзкія ўрадавыя ўстановы досыць шырака і вольна тлумачылі гэты прывілей і далучылі да Полацку землі, якія да яго не належылі. На гэтым грунце паміж Полацкім біскупам і гарадзкім урадам вынікла спрэчка, бо полацкія ўрадавыя ўстановы незаконна дамагаліся зямель, якія здаўна мела Полацкая біскупская катадра. Праўда, вялікі князь не аддаў біскупу спрэчных зямель, але не пакінуу іх і за гора. дам[2]. Урэшце, з цягам часу Полацкі біскуп усё-ж-ткі здалеў атрымаць землі, якіх ён дамагаўся[3].

Напружаныя адносіны паміж мяшчанамі і тутэйшым баярствам зьвярнулі на сябе ўвагу. Вялікі князь прымушаны быў распачаць урэгуляваньне памянёных узаемаадносін. Гэта было зроблена ў канцы 1500 году[4]. Новая пастанова гаспадара часткай зьмяніла прывілей на Майдэборскае права. Гэтак, сельскія путнікі, прыпісаныя да Полацкага места, больш ужо не падлягалі суду паводле Майдэборскага права, а паступалі пад загад і контроль Полацкага намесьніка. Праўда, што да падаткаў, дык сельскія путнікі, як і даўней, складалі з горадам адно цэлае: яны нароўне з гарадзкімі жыхарамі адбывалі сярэбшчыну, вайсковую службу і гарадзкія работы. З другога боку, пастанова вялікага князя дакладна падкрэсьлівала і ўстанаўляла, што самі мяшчане зямляўласьнікі і насельніцтва, якое жыло на іх землях за горадам, падлягалі суду паводле Майдэборската права. Полацкія мяшчане, якія купілі землі у полацкіх-жа мяшчан, або ў полацкіх баяр, або, урэшце, у сельскіх путнікаў і прыгонных людзей, захоўвалі за сабой права ўладаньня гэтымі землямі, але ў той самы час павінны былі "службу путную им нам за них заступовати". Потым купля зямель у прыгонных людзей была забаронена, і ўмовы на такія куплі, зразумела, абвяшчаліся незаконнымі. Каб купляць такія землі, трэ было мець дазвол гаспадара. Новая пастанова яшчэ раз пацьвердзіла, што "живущие в городе люди владычины и игуменины и боярские и поповские остаются в послушенстве Майтбургского права і павінны плаціць сярэбшчыну "в поспол с мещанами". Роўным чынам, гарадзкія рамесьнікі падлягаюць суду паводле Майдэборскага права: "полоцкий наместник и бояре в них не мають ся вступатися". У той самы час усе тыя люодзі, якія "заложились за наместника нашего полоцкого и за владыку и за игуменыю и за бояр и игуменов и панов", падлягаюць суду паводле Майдэборскага права, як аб гэтым казаў кастрычнікавы прывілей. Аднак, і гэтае сьнежаньскае тлумачэньне гаспадара ня унесла заспакаеньня і парадку ў полацкія ўзаемаадносіны. Намесьнік гаспадара пан Станіслаў Глебавіч рабіў Полацкаму месту, ня лічачыся ні з чым, "кривды и втиски великие". Намесьнік, наўспрэч прывілею, судзіў асоб, якія былі яму неладсудны. Апроч таго, намесьнік конфіскаваў у мяшчан ня толькі землі, але адабраў у іx

  1. Іbld., стар. 200.
  2. Русск. Историч. Библиотека, т. XXVІІ, стар. 785-787.
  3. Акты Зап. России, т. 1, № 209.
  4. Русск. Историч. Библиотека, т. ХХVІІ, стар. 814-817.