Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уласьнікаў "твердости листы" на гэтыя землі. Затым, намесьнік парушыў і грашовыя прывілеі Полацку — "вступал в вино и пиво привозное", з якога ішоў плат на ратушу[1]. Усе гэтыя непаразуменьні сьведчылі аб тым, што і далей жылі пэўныя традыцыі і што адміністрацыя не хацела лічыцца з тымі зьменамі, якія адбыліся ў палажэньні Полацкага места паводле прывілею на Майдэборскае права і зьвязаных з ім дадатковых тлумачэньняў. Намесьнік Станіслау Глебавіч свае ўчынкі тлумачыў тым, што яго прысуды". якія ён меу з мяшчан, "все отпали", і цяпер, калі ён знаходзіцца ў Полацкім замку, яму "нечем поживиться". Гэтыя непаразуменьні паміж полацкімі мяшчанамі і намесьнікам вырашыла пастанова гаспадара ад 30 сьнежня 1502 году. Усе ўчынкі Полацкага намесьніка былі прызнанй незаконнымі, і яму было запрапанавана зьвярнуць як адабраныя дакуманты на зямлю, гэтак і самыя землі, а таксама ня судзіць тых асоб, якія не падлягалі яго суду. А каб павялічыць прыбытк Полацкага намесьніка, сельскія путнікі, прыпісаныя паводле кастрычнікавага прывілею 1498 году да Полацку, былі падпарадкаваны гарадзкой юрысдыкцыі. Прывілей яшчэ раз падкрэсьліваў, што ўсе тыя грамадзкія элемэнты, якія жывуць у Полацку і займаюцца гандлем, будучы падданымі духоўных і сьвецкіх зямляўласьнікаў, павінны падлягаць гарадзкой юрысдыкцыі. Калі-6 знашліся грамадзкія элемэнты, якія-б не пажадалі быць "послушнымі гарадзкой адміністрацыі, то такія асобы павінны быць прыведзены на суд лент-войта, бурмістраў і радцаў. Калі-б знашліся элементы, якія-б пажадалі "поддатися в городский присуд, або за владыку и за бояр, и за игуменью и за иных которых задаватися, не хотечи в их праве Майборгском быти", то гарадзкая адміністрацыя мае права такіх асоб "в нятстве держать до тых часов, поки мы их о том навчим, што мает с таковыми чинити". Правапарушнікі Полацкага места павінны выплачваць штраф, як тыя, хто не падпарадкаваўся загаду гаспадара.

Аддаючы сельскіх путнікаў пад прысуд Полацкага намесьніка, новая пастанова пакідала за путнікамі абавязак вартаваць разам з мяшчанамі горад і астрог, а таксама, разам з усімі грамадзкімі элемэнтамі зямлі, пасылаць на межы і па дарогах старожы.

Памянёная пастанова яшчэ раз пацьвердзіла непарушнасьць Майдэборскага права і катэгорычна забараняла адміністрацыі Полацкае зямлі парушаць выдадзены прывілей. Паводле гэтых законадаўчых пастаноў горад Полацак склаў асобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, але Полацак ня стаў канчалына адасобненым ад воласьці. Іншыя групы грамадзянства засталіся зьвязанымі з Полацкам, бо разам адбывалі вайсковую павіннасьць і разам высылалі старожы на межы зямлі, разам, урэшце, падтрымлівалі баявую падрыхтаванасьць замку. Гэтае захаваньне сувязяй Полацкага места з зямлёй сьведчыць, у пэуным сэнсе, аб слабым разьвіцьці гандлёвага капіталу. Пашырэньне капіталу на тэрыторыі Полацкае зямлі і было прычынай адасабненьня Полацку ад воласьці, але ўплыў капіталу быў яшчэ не настолькі моцны, каб канчальна адасобіць горад ад воласьці.

Ня гледзячы на граматы, якія выдаў вялікі князь, згода ў Полацку не наступіла. Полацкі намесьнік і тутэйшыя зямляўласьнікі не хацелі, як і даўней, лічыцца з прывілеем на Майдэборскае права. Паміж намесьнікам і тутэйшым грамадзянствам, з аднаго боку, і мяшчанамі, — з другога, увесь час паўставалі непаразуменьні. Зразумела, што мяшчане, у васобе войта, бурмістраў і радцаў, зьвярталіся да вялікага

  1. Іbіd., стар. 836-838.