Старонка:Плынь (1927).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2. НЕБА

Курава дыму, модлы і мары,
Пара з балота, вочы поэтаў,
Жэрлы цікаўныя труб-тэлескопаў —
Цягнуцца, прагнуць да неба, у неба…

Неба прыймае, неба бястварна:
Дыму адказам — сіні праменьні;
Пары і марам — громы і хмары;
Шклу тэлескопаў — зор сутарэньні…
Толькі на модлы — мала адказу!

◆ ◆ ◆