Старонка:Плынь (1927).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЯЎЧЫНЕ

Ты з пярсьцёнкам, дзіцё, над вірком ня гуляй:
Сасьлізьне ды зарыецца ў мокры пясок.
І каменьчык яго, дарагі табе край,
Мільгане з глыбіні праз халодны вірок.

Так з сардэчкам бывае ў ліпнёвыя дні:
Жартаўне, каб прывабіць праменьчык у гай.
Мільгане і агоньчык там зрокам у зрок,
А дзяўчынкін тады дыямэнт ўспамінай!

1910—1926 г.

◆ ◆ ◆