Старонка:Плынь (1927).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шчырыя вочкі тады адказалі сьмяшком.
Я-ж, падарожны, аддаў тут і волю дазваньня, —
З шляху сыйшоў ды зрабіўся яе батраком:
Бацьку касіў, а дачцы аддаваў адпачынак.
Бацьку — тарпы, Вандзе я песьні складаў.
Песьні пяяць я ішоў на мяжу, у адрынак, —
Але-ж і лецейка з ёй, лецейка з ёю спазнаў!

Лета прайшло; з летам і песьні Данілы.
З ліпы асыпаўся лісьць. Толькі рабінкавы жар
Чырваньню ягад гарыць, — ясна, балюча і міла,
Нібы ўспомінаў плынь, вобліку роднага твар.
Вольны цяпер, ды і волас прасяк сівізною.
З твару зьбялеў і даўно ня бываў на таку.
Але бывае зацішнаю, вольнай парою
Сьцісьнецца нешта ў грудзёх, і балючай што раз на вяку.
Сокі палёў пераймаюцца неяк ў сьлязіну.
Сонца заходзіць. Рыхтуецца выляцець шпак.
Сумна гляджу на чырвоную ўдоўку-рабіну.
Многа стаіць іх на восень па нашай краіне,
Сьпіць пад аднэй шэравокая Ванда Карсак.

1925 г.

◆ ◆ ◆

|}