Старонка:Плынь (1927).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МІЖ ЖЫТА, НА МЯЖЫ

(Романс)

Між жыта, на мяжы — учора, толькі ўчора,
Хто жыта тое зжаў, хто узараў мяжу?
Падсыпаў хто туды званцу і гірсы-гора,
Прымусіў хто мяне падліць сьлязін-дажджу?

А ўчора: колькі слоў і сьмеху бяз прычыны
Ад вуснаў ў вусны йшло, нібы вясно высок!
І колькі я разоў глядзеўся ў азярыны,
Як пацалунак бег, як хваляваўся зрок…

Пэрсыдзкім дываном здавалася нам глеба, —
А пацалунак бег; за ім сьпяшаўся я.
Па жыту хвалі йшлі, было у хмарах неба,
Але спрыяла нам таксама, як зямля!

І даравала ты, і першы пацалунак
Пасьля нямых пагроз, як птушка, ціха сеў…
Дзявоцкіх пільных дум ён быў як паратунак,
Як-бы прасіць мяне аб нечым ён хацеў…