Старонка:Плынь (1927).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

РОМАНС ВЯСНОВЫ

Ізноў вясна, і кветкі зноў!
Як майскі сьцяг — бушуе кроў.
Ў прыродзе радасьць адраджэньня,
Жыцьця магутнае імкненьне, —
Ўсё гэта твой, вясна, алькоў!

І як ні гляну, ні зірну, —
Я веру ў гэную ману.
У сонца цёплыя праменьні,
Што асьвятлілі сутарэньні, —
У май я веру і вясну!

Гайкі і паркі — на парад!
Гараць струмені ў сто карат.
Прысады шэпчуцца ў спатканьні,
Хоць за спатканьнем разьвітаньне
Заўсёды сочыць акурат.