Старонка:Плынь (1927).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЦАРКВА СТАРАЯ

Стаіць яна, калісь малебная,
Цяпер нікому непатрэбная…
Заместа сьлёз, што часам капалі,
Цяпер вятры страху падрапалі,
І паліваюць хмаркі ймглістыя
І Серафіма і „прачыстую“…
Ў маршчынах твары пазабытыя,
І палінялыя і змрочныя,
Васковым куравам пакрытыя,
Калісь-та „дзевы непарочныя“,
Старцы, у сьвятасьці пакутныя, —
Цяпер дашчаткі простакутныя…
Жыцьця удзельнікі келейнага,
Прасфорна-сытнага, елейнага,
Для люду цёмнага магутныя, —
Цяпер цікавасьці музэйныя!..
Хто меў учора сьвіткі зрэбныя
І сьвечкі ставіў тут малебныя,