Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Прошласьць мая, ці ведаеце, мае вялікі зьмест. Яна цікавая, але бесталковая нейкая; я з яе і цяпер не магу вызнайсьці ніякіх вынікаў… ну, чорт з ёй! Я вам пачну спачатку. Я — сын селяніна Менскае губ. Мой дзядзька пры царскім ўрадзе быў афіцэрам. Васьмі гадкоў ён забраў мяне да сябе ў Петраград, каб „вывесьці ў людзі“, бо мой бацька быў занадта бедны нават для таго, каб карміць мяне добра. Вось я й жыў увесь час у свайго дзядзькі. Хадзіў у гімназію; у родную вёску прыяжджаў толькі ўлетку і то ня больш, як на тыдзень. У 1917 годзе я быў ужо ў 6-ай клясе. У школе я быў асяродкам агульнае ўвагі: пісаў вершы, наогул, я любіў заўсягды хапаць са скаварады першы блін. Адразу, пасьля Лютаўскага перавароту, я папаў у лёкаі да кадэтаў; пасьля іх кінуў і перашоў да правых эсэраў. У апошняй організацыі я затрымаўся надоўга. Дзядзька мой к таму часу гэройскі загінуў на Паўночна-Заходнім фронце… Сіла рэволюцыйнага руху разрасталіся бязьмерна. Усіх трывожыла будучына бацькаўшчыны і разам з тым захоплівала жаданьне рысавацца грамадзянскаю працаю (я кажу тут пра маіх бліжэйшых сяброў). Вуліца, як магнэс жалеза, цягнула нас усіх да сябе; навука адышла на задні плян. Усялякага роду сходкі, мітынгі былі захапілі мяне спачатку цалком; аднак мяне скора пачаў