Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

нізму. Навакол машын мітусіліся селяніты, фігуры якіх з першага погляду здаваліся мне ня зусім падобнымі на нашу варту. Калі шпень апушчаўся ў цыліндр, то чуўся мэталёвы звон, потым нейкі рэў, і аднекуль з гары цякла сьветлая матэрыя, якая асьвятляла памяшканьне. Яна цякла як малако, пераліваючыся праз край пасудзіны пры кіпячэньні, і зьбягала ў вялікі агульны прыймальнік. Гэта вадкая матэрыя сьвецілася блакітным зьзяньнем, як фосфар у паветры, але куды мацней за яго, і з прыймальніка яна па трубах разыходзілася ва ўсе бакі.

Шпені-вагары мільгалі, гудзелі, грукацелі, а сьветлая матэрыя цякла непарыўным струменем. З першага погляду машына паказалася мне ня надта вялікай, і я думаў, што яна стаіць недалёка ад мяне. Але потым я зьвярнуў увагу на невялічкія фігуры даглядаючых за ёй селянітаў, і толькі тады адчуў вялізарныя памеры пячоры, у якой мы знаходзіліся.

— Гэта дзівосна! — сказаў я. — Яны здабываюць вадкае сьвятло!

— Гэта такі механізм, які мы, людзі, пры дапамозе сваіх ведаў пабудаваць ня можам. Паглядзеце на гэтыя шпені: яны лётаюць проста па паветры. Яны ня злучаны з іншымі часткамі машыны.

Тоўсты селяніт, як відаць, упэўнены ў тым, што мы ідзем за ім, адышоў уперад на некалькі крокаў. Заўважыўшы, што мы спыніліся, ён зьвярнуўся да нас і датыкнуўся сваёю рукою да нашых твараў. Я паглядзеў на Кавора і спытаў яго: