Старонка:Першыя людзі на месяцы.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

леньня рухавыя стварэньні, большай часткай жаночага роду, і, мне здаецца, гэтыя стварэньні граюць для вучоных ролю жонак. Некаторыя з больш сур’ёзных вучоных ня могуць рухацца, іх носяць з месца на месца ў насілках, падобных на бочку.

Апрача таго, я заўважыў шпаркіх ганцоў, з нагамі павукоў і «рукамі» для трыманьня парашутаў. Сустракаюцца служкі з галасамі, якія могуць, здаецца, разбудзіць мёртвых. У часе адсутнасьці сваіх валадароў, гэтыя служкі нярухомы і бездапаможны, як парасолі ў сенцах. Увесь сэнс іх існаваньня складаецца з выкананьня загадаў і зьвязаных з імі абавязкаў.

Аднак, большасьць гэтых казявак, якая рухаецца па сьпіральных вуліцах, узьнімаюцца на балёнах і ляцяць міма мяне ўніз, трымаючыся за крохкія парашуты, напэўна, належыць да рабочай клясы. Шмат якіх з іх можна было-б назваць «машыннымі рукамі». Напрыклад, у пастухоў адзіная пярэдняя канечнасьць служыць для схапліваньня, узьняцьця цяжараў і г. д., а астатняе цела зьяўляецца толькі неабходным, другарадным дадаткам да гэтага галоўнага органу. Некаторыя, якія маюць, напэўна, справу з музычнымі мэханізмамі, уладаюць на дзіва разьвітымі слухавымі органамі; у іншых, якія маюць справу з дакладнымі хэмічнымі процэсамі, надзвычайна разьвіты высунуты наперад нос; у трэціх плоскія ступні ног прыстасаваны для пэдаляў, у некаторых, занятых прыгатаваньнем шкляных прадметаў, усё цела складаецца з лёгкіх. Але кожны з гэтых простых рабочых селяні-