паходзіў ад Юды, сына Якава. Згодна з прадказаньнем
Якава, гэта было знакам хуткага прыходу на землю
Мэсіі. І ўзапраўды, у канцы кіраваньня Ірада нарадзіўся Іісус Хрыстос.
Па сьмерці Ірада, Юдэяй кіравалі рымскія намеснікі, якія часта зьмяняліся. Пятым з іх быў Понты Пілат. Пры ім быў расьпяты Іісус Хрыстос.
Ждучы прыходу Хрыста, яўрэі думалі, што Ён прыдзе,
каб выбавіць іх з-пад улады рымлян, заснаваць магутнае царства яўрэйскае і заваладаць усім сьветам. Яны
забыліся, што Хрыстос, як абвяшчалі Прарокі, павінен
навучыць людзей, як жыць; прыкладам уласнага жыцьця
паказаць, як заснаваць на зямлі Царства Божае; сказаць людзям, што шчасьце іх ляжыць у сьледаваньні
слову Божаму, спаўненьні Яго сьвятой волі; вытлумачыць, як разумець гэтую волю. А яўрэі думалі, што Хрыстос здабудзе для іх увесь сьвет і будзе панаваць, як
усе цары, толькі ніколі не памрэ, але вечна царом застанецца. З такімі вось памылковымі паглядамі на Збавіцеля свайго — Хрыста, чакалі яўрэі Яго прыходу.
Абяцаньне Божае аб зьяўленьні Спасіцеля споўнілася праз 5508 гадоў ад стварэньня сьвету. Бог Айцец
паслаў Адзінароднага Сына Свайго на зямлю дзеля спасеньня людзей. Сын Божы зыйшоў з неба, усяліўся
ў чысьцейшую Дзеву Марыю і пры „наитіи“ Сьвятога
Духа, прыняў цела і душу чалавечыя, апрача граха, і як
чалавек радзіўся і пачаў жыць на зямлі, не перастаючы
быць у той жа час, „усюдысушчым“ ці паўсюдным Богам.
Прыняўшы плоць Сын Божы як Богачалавек, называецца Іісусам Хрыстом, а Прасьвятая Дзева Марыя
дастойна завецца Багародзіцаю, ці Маткаю Божаю, бо
роджаны Ею Спасіцель Іісус Хрыстос — не чалавек толькі, але разам і Бог, адным словам Богачалавек.
Час, калі Бог прыгатаўляў людзей да прыняцьця
Спасіцеля, называецца Старым Заветам, а час пасьля
нараджэньня Хрыста — Новым Заветам.