цар бачыў два асаблівыя сны, якіх ніхто ня мог адгадаць, паклікалі да цара Іосіфа.
Цар расказаў яму свае сны. Бачыў ён, як з рэчкі вышла сем сытых кароваў. Сьледам за імі вышло сем худых, якія зьелі сытых. Другім разам цар сьніў, што на адным сьцябле вырасла сем каласоў з поўнымі зярнятамі, а на другім сем каласоў пустых: пустыя каласы пажэрлі каласы поўныя.
Іосіф вытлумачыў сны гэтыя так: спачатку ў Эгіпце будзе сем вельмі ўраджайных гадоў, за імі-ж пайдзе сем гадоў недароду. Дзеля гэтага радзіў ён цару вызначыць разумнага чалавека, які-б за сем першых год зрабіў запас хлеба на час недароду. Цару падабалася гэтая
рада і ён паставіў самога Іосіфа начальнікам усяго царства свайго.
Насталі ўраджайныя гады. Іосіф прызапасіў столькі хлеба, што ўрэшце зьлічыць яго ня мог. Калі-ж настаў голад, пачаў прадаваць хлеб патрабуючым.
Падарожа ў Эгіпэт братоў Іосіфа.
У той час быў недарод і ў Палястыне, дзе жыў Якаў з рэштай сыноў сваіх. Калі ня стала збожжа, Якаў паслаў дзяцей ў Эгіпэт, каб купілі там хлеба. Паехала туды дзесяць сыноў Якава, малодшы-ж, Вэніямін, застаўся пры бацьку.
Прыехаўшы ў Эгіпэт, браты прышлі да галоўнага начальніка, Іосіфа, але не пізналі яго. Яны прасілі прадаць ім хлеба і нізка кланяліся Іосіфу. Ён-же пазнаў братоў і прыпомніў сон.
Пазнаўшы братоў, Іосіф захацеў даведацца ад іх, што сталася з бацькам яго, Якавам, і братам Вэніямінам. Але яму не хацелася пытацца ў іх аб гэтым: ён хацеў, каб яны самі расказалі яму ўсё. Таму прыняў ён іх шорстка; гаварыў эгіпецкай мовай, цераз тлумача; назваў іх шпіёнамі, што прышлі даведацца аб парадках
у чужым краі.
Браты пачалі апраўдывацца і казалі, што яны ніколі ня былі шпіёнамі, што яны не благія людзі, дзеці аднаго бацькі; было іх дванаццаць, але адзін згінуў, а другі застаўся дома.