Прынашэньне Ісаака ў ахвяру Богу.
Калі Ісааку было каля 20 гадоў ад роду, Бог зьявіўся Аўрааму і сказаў: „Вазьмі сына свайго Ісаака, якога ты любіш, пайдзі з ім у зямлю Морыа, і там прынясі яго ў ахвяру на гары, якую Я пакажу табе“. Гэта была вялікая спроба для веры Аўраама. Аўраам узяў Ісаака, і пайшоў у вызначанае месца. Узыйшлі на верх гары. Аўраам зрабіў ахвярнік, палажыў дровы і абвясьціў Ісааку Божы загад. Ісаак не працівіўся і пакорна дазволіў сябе зьвязаць. Аўраам узяў нож і ўжо падняў руку, каб закалоць сына, як пачуў голас з неба: «Аўраам, не паднімай рукі свае на сына. Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў для Мяне сына свайго адзінага». Аўраам стрымаўся. Ён споўніў волю Божую, і Ісаак застаўся жывым. Аўраам паглядзеў навакола і ўбачыў з-заду за сабою ягня, якое заблуталася рагамі ў кустох. Аўраам узяў яго і на тым самым ахвярніку прынёс яго ў ахвяру Богу. За послух і веру Бог урачыста і з прысягаю паўтарыў Аўрааму Сваё абяцаньне: „Дзеля таго, што ты не пашкадаваў для Мяне сына свайго адзінага, Я багаслаўлю цябе і размножу патомства тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора, і цераз твайго Патомка багаслаўляцца ўсе народы зямныя“.
Ахвярапрынашэньне Ісаака было правобразам найбольшое збаўчае ахвяры, якую прынёс на Галгофе Адзінародны Сын Божы Іісус Хрыстос.
Сон Якава, сына Ісаака.
У Ісаака былі два сыны: Ісаў і Якаў, празваны Ізраілем. Ісаак перад сваёю сьмерцю багаславіў малодшага сына Якава і прадказаў, што з яго патомства прыдзе Збавіцель людзей. За гэта Ісаў узьненавідзеў брата і нават хацеў забіць яго, дзеля чаго Якаў прымушаны быў уцячы з бацькавае хаты да дзядзькі свайго ў Месапатамію.
Па дарозе Якаў змораны — лёг, сярод чыстага поля, спаць, падлажыўшы пад галаву камень замест падушкі. І вось бачыць ён дзіўны сон: стаіць на зямлі высокая-высокая драбіна; канцом сваім яна ўпіраецца