При понті́йстѣмъ Пїла́тѣ — словамі гэтымі падчыркнуты час сьмерці Госпада Іісуса Хрыста, іменна, калі Юдэяй кіраваў Понтый Пілат.
По писа́нїємъ — як аб гэтым сьведчылі прарокі ў Сьв. Пісаньні.
И҆ возше́дшаго на небеса̀ — Сын Божы па ўваскрасеньні ўзышоў на неба, узьнесься.
И҆ сѣдѧ́ща ѿдеснꙋ́ю Ѻ҆тца̀. Узыйшоўшы да Бога Айца Іісус Хрыстос сядзіць праваруч, з правага боку Яго, што азначае, што Сын Божы мае аднолькавую з Богам Айцом уладу і сілу.
И҆ па́ки грѧдꙋ́щаго — мы верым, што Сын Божы яшчэ раз, ізноў прыйдзе, тады ўжо судзіць людзей.
Животворѧща́го — ажыўляючага, бо Дух Сьвяты дае сілу, жывіць, ажыўляе верныя Богу істоты.
И҆же ѿ Ѻ҆тца̀ и҆сходѧ́щаго — Каторы ад Бога Айца выходзіць. Гэтым Дух Сьвяты адрозьніваецца ад іншых асобаў Сьв. Тройцы.
И҆же со Ѻ҆тце́мъ и҆ Сы́номъ спокланѧ́ема и҆ ссла́вима — Якога нароўні з Богам Айцом і Сынам выслаўляем і паважаем.
Глаго́лавшаго пр҇орѡ́ки — Які гаварыў цераз прарокаў (абвяшчаўшых волю Божую).
Це́рковь — Царква. У даным выпадку слова гэтае азначае ня месца службы Божай — храм або царкву, але грамаду людзей, злучаную адной верай праваслаўнай, законам (правам) Божым, старшынай (іерархіей) царкоўнай і царкоўнымі таінствамі.
Собо́рнаѧ — зборная, сабраная з веручых людзей усіх краёў, часоў і народаў.
Апо́стольскаѧ — бо праз апосталаў распаўсюджана, зацьверджана, ўпарадкавана.
И҆сповѣ́дꙋю — вызнаю, прызнаю.
Во ѡ҆ставле́нїе грѣхѡ́въ — дзеля адпушчэньня ці дараваньня грахоў.
Ча́ю воскресе́нїѧ ме́ртвыхъ — будзе некалі час, што душы ўсіх памёршых людзей злучацца са сваім целамі, і ўсе памёршыя людзі зноў ажывуць.